Візітоўка праекта

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА № 5 Г. СМАРГОНІ»





ВЫХАВАННЕ НА АСНОВЕ ТРАДЫЦЫЙ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА.  БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ЛЯЛЬКА –“МАТАНКА”








Аўтары  праекта:
Жалдыбін Яраслаў Міхайлавіч,
Жалдыбіна Аксана Валянцінаўна,
Муская Т.М., настаўніца пачатковых класаў




Смаргонь
2016


ЗМЕСТ
1.     Пашпарт праекта……………………………………………………3
2.     Уводзіны…………..……………………………………………........4
3.     Вядучая ідэя праекта……………………………………………….5
4.     Мэта і задачы праекта, аб,ект і  прадмет даследвання ……….…5
5.     Этапы рэалізацыі праекта
5.1.         1 этап: падрыхтоўчы….. ………….…………………………….6
5.2.         2 этап: практычны…………...……………………….……6-7
5.3.         3 этап: заключны…………….…………………………………..7
6.     Заключэнне……………..…………………………………………...8
7.      Спіс выкарыстанай літаратуры..……………………………….....9
8.     Дадатак…. ………...…………………………………………..…….10


























                   
ПАШПАРТ ПРАЕКТА

НАЗВА ПРАЕКТА- БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ЛЯЛЬКА –“МАТАНКА”
МЭТА ПРАЕКТА-далучыць дзяцей да традыцыйнай беларускай культуры і мастацтва праз выкананне беларускай народнай лялькі-“матанкі”.
ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА-
пазнаеміць дзяцей з традыцыйнымі беларускімі цацкамі,
развіваць творчыя здольнасці праз стварэнне вобразу лялькі-“матанкі”,
садзейнічаць выхаванню павагі да народнай творчасці,
вучыць ствараць лічбавы прадукт у сервісах WEB 2.0.

АДУКАЦЫЙНАЯ ВОБЛАСЦЬ-мастацтва, працоўнае навучанне,камп,ютарныя тэхналогіі.

МЕТАДЫ ПРАЕКТА-даследванне, стварэнне блога,практычная дзейнасць.

ФОРМЫ ПРАДСТАЎЛЕННЯ ПРАЕКТА- блог “Беларуская лялька”,
лялька-“матанка” Берагіня.

НЕАБХОДНЫЯ ПАЧАТКОВЫЯ ВЕДЫ,УМЕННІ І НАВЫКІ

Для  ўдзелу ў  праекце неабходны:
першапачатковыя навыкі работы на ПК;
першапачатковыя навыкі поіску і адбора інфармацыі;
уменне выкарыстоўваць  інструкцыі;
навыкі працы з тканінай;
першапачатковыя навыкі планавання сваей дзейнасці..
                  







УВОДЗІНЫ

У традыцыі стварэння лялек вельмі старажытныя карані, якія адносяцца яшчэ да перыяду паганства, вераванняў чалавека, звязаных з культам прыродных стыхій.
Са старажытных часоў «лялькi»  з тканіны, гліны на Беларусі былі традыцыйнай цацкай беларускага народа. Гульні ў лялькі ўсхваляліся дарослымі, бо,  гуляючы з імі, дзеці вучыліся весці гаспадарку, набывалі сямейны вопыт. Лялька была не проста цацкай, а сімвалам працягу роду, закладам сямейнага шчасця.
З ранняга дзяцінства ў гульневай форме дзяўчынкі з дзяцінства прывучаліся да рукадзелля, асвойвалі правілы паводзін пры дапамозе самаробных лялек. Лялька «Баба», якая выраблялася з попелу і гліны, сімвалізавала жаночае бажаство і перадавалася па жаночай лініі ад бабулі да ўнучкі, была абярэгам жанчыны, дома, сям'і. Вядомая яшчэ адна вельмі старажытная лялька, якую жанчына рабіла са сваіх валасоў. Лічылася, што хворы чалавек мог вылечыцца гэтымі лялькамі. Добрым падарункам на вяселле была лялька «неразлучнiкi». Муж і жонка, звязаныя адной лёсам, таму па адной руцэ ў лялек вольныя, адна - агульная, - каб у гора і радасці жонкі ішлі рука ў руку.





                  













ВЯДУЧАЯ ІДЭЯ ПРАЕКТА

ТРАДЫЦЫЙНАЯ ЛЯЛЬКА - НЕЗАМЕННЫ МАТЭРЫЯЛ ДЛЯ ДАЛУЧЭННЯ ДЗЯЦЕЙ ДА НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ, ЯКАЯ ДАЕ БЯЗМЕЖНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ТВОРЧАЙ САМАРЭАЛІЗАЦЫІ І РАЗВІЦЦЯ        АСОБЫ     ДЗІЦЯЦІ. 

МЭТА ПРАЕКТА-далучыць дзяцей да традыцыйнай беларускай культуры і мастацтва праз выкананне беларускай народнай лялькі-“матанкі”.
ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА-
пазнаеміць дзяцей з традыцыйнымі беларускімі цацкамі,
развіваць творчыя здольнасці праз стварэнне вобразу лялькі-“матанкі”,
садзейнічаць выхаванню павагі да народнай творчасці,
вучыць ствараць лічбавы прадукт у сервісах WEB 2.0.

 АБ,ЕКТ ДАСЛЕДВАННЯ-традыцыйная беларуская лялька























ЭТАПЫ РЭАЛІЗАЦЫІ  ПРАЕКТА

                             1 ЭТАП: ПАДРЫХТОЎЧЫ
                                01.09.2016-01. 10.2016 г.

Падрыхтоўчы этап непрацяглы па часу, але вельмі насычаны. Ен уключае ў сябе наступныя шагі:
вылучэнне гіпотэзы праекта,
знаемства з традыцыйнымі беларускімі лялькамі праз відэападарожжа па музеях і выставах краіны,
адбор тканіны для вырабу лялькі,
знаемства з працай блогаў.

 ГІПОТЭЗА ПРАЕКТА
Была вылучана наступная гіпотэза, што і ў наш час традыцыйныя беларускія лялькі могуць быць створаны сучаснымі дзецьмі і выкарыстоўвацца для гульняў, асабістых зносін, развіцця мастацкай творчасці  і далучэння да вопыту беларускага народа.

Для выканання праекта выбралі ляльку Берагіню сям,і.У цяперашні час рукатворную традыцыйную ляльку можна ўбачыць вельмі рэдка,яе амаль цалкам замянілі прамысловыя.не часта сустрэнеш яе і ў музейных калекцыях, бо даваенныя зборы загінулі.
Многія цацкі-сапраўдныя творы мастацтва, дзе праявілася багатая фантазія і густ народных майстроў.
Яна далучалі дзяцей да актыўнай гульні, патрабавалі іх жывога ўдзелу.Цацкі заўседы адпавядалі ўзросту дзіцяці.
Пра гэта мы даведаліся ў відэападарожжах па музеях і выставах нашай Беларусі. ( Дадатак 1).
Для вырабу нашай лялькі была адабрана адпаведная тканіна-лен і паркаль.
Але мы даведаліся, што беларускія цацкі вырабляліся з самых простых і даступных матэрыялаў-гліны, дрэва, саломы, тканіны, а таксама выпякаліся з цеста.
 Для папулярызацыі праекта вырашылі стварыць блог “Беларуская лялька”,каб пазнаеміць дзяцей нашага класа з традыцыйнай беларускай лялькай.



                                   2 ЭТАП: ПРАКТЫЧНЫ
                            01.10.-23.12.2016 г.
Практычны этап працягваўся тры месяцы і дазволіў цалкам выканаць пастаўленыя задачы. 
Па-першае, мы абмеркавалі план стварэння лялькі-матанкі. Ен складаецца з наступных пунктаў:
робіцца скрутак-аснова з тканіны,
з іншай тканіны фарміруецца галава і рукі лялькі,
потым на галаву павязваецца хустка,
тулава лялькі “адзяваецца” у спадніцу, фартух, камізэльку.

Наша лялька- Берагіня сям,і -трымае ў руках дзіця.

Па-другое, традыцыя стварэння тэкстыльнай лялькі бярэ пачатак ў самых глыбокіх часах этна-культуры. Гэта былі першыя цацкі, створаныя людзьмі. І гэтыя лялькі былі першым, да чаго дакраналася немаўля, з чаго пачынала       пазнаваць  гэты         свет.
          Стварэнне лялек хавала ў сабе не столькі практычны, як рытуальна-магічны сэнс. Яны мусілі не толькі забаўляць, але і ахоўваць дзіця ад усякага ліха. Існавала шмат правілаў і забарон, якіх варта было прытрымлівацца, каб лялька належным чынам служыла свайму маленькаму    гаспадару.
         Тканевыя лялькі рабіліся выключна з кавалкаў ношанага адзення. Першая часцей толькі з сарочцы маці. Нашы продкі лічылі, што адзенне акумулюе жыццёвую сілу, станоўчую энергію гаспадара.
Лялькі ні ў якім разе нельга было працінаць іголкай - сшываць ці вышываць узоры на ўжо гатовых - гэта магло нашкодзіць малому. Нельга было і выкарыстоўваць нажніцы. Адарваныя рукамі лапікі тканіны ахайна скручвалі і замацоўвалі адной, адарванай ці адкусанай, ніткай, якую завязвалі няцотную колькасць разоў. Пры стварэнні лялькі нічога нельга было выпраўляць ці перарабляць - працэс мусіў быць безперапынны.
Лялькам ніколі не малявалі твар. Яны не мусілі быць вельмі падобныя на жывую істоту, каб у іх не маглі ўсяліцца злыя духі.
Імя, што давалі ляльцы мусіла быць такое, якога няма ні ў каго з сям'і - каб праз яе ніхто не мог нарабіць ніякай шкоды людзям.


Для папулярызацыі праекта створаны блог “Беларуская лялька”.На яго старонках мы знаемім дзяцей з музеямі і выставамі Беларусі, майстар-класамі ў школьным музеі, гісторыяй традыцыйнай лялькі ў нашай краіне. Блог дапамагае распаўсюжыць інфармацыю вялікай колькасці дзяцей.




                           3 ЭТАП: ЗАКЛЮЧНЫ
                           23.12.2016-20.01.2017 г.

На заключным этапе быў праведзены майстар-клас па вырабу лялькі-матанкі ў I”В” класе.На старонках блога дакладна адлюстраваны ўсе этапы працы над лялькай.
На занятках прагучала наступныя словы:”  Мімаволі ў галаву прыходзіць думка: дык вось, апыняецца, якімі лялькамі гулялі нашы прапрабабкі шмат гадоў назад! Сучасныя дзеці пра гэта практычна не ведаюць, хоць лялькі-засцярогі - частка гісторыі і культуры нашай Радзімы. 
У блогу створана старонка “ЦІКАВА ВЕДАЦЬ”.
Цікава ведаць!
 З абрадавымі лялькамі было не прынята гуляць. Вырабляючы такую ​​ляльку, чыталі малітвы і замовы, лічылася, што лялькі маюць магічную сілу.
Людзі верылі, што лялькі забіраюць хваробы і няшчасці, а прыносяць здароўе, каханне і шчасце.
 Лялек рабілі без асоб. Адсутнасць асобы было знакам таго, што гэта рэч нежывая, а значыць, праз такую ​​ляльку ніхто не прычыніць зла жывому чалавеку.
 Пры вырабе  абрадавых лялек нельга выкарыстоўваць нажніцы і іголкі, каб не нашкодзіць лёсу таго, каму гэтая лялька прызначаецца. Тканіна ірвуць рукамі і перавязваюць кавалкамі нітак.
 Некаторых лялек рабілі толькі з паношанага адзення маці - такая тканіна сімвалізавала энергію, жыццёвую сілу роднага чалавека.
                                  ЗАКЛЮЧЭННЕ

Праект лічым цалкам рэалізаваным. Менавіта народныя лялькі развіваюць фантазію, уяўленне, густ дзіцяці.І наша  цудоўная лялька  пазнаёміла дзяцей з народнай культурай, таму шта менавіта традыцыйнае народнае мастацтва з’яўляецца падмуркам і арганічнай часткай сучаснай нацыянальнай культуры беларусаў. 

          Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць. Не маючы ні рук, ні ног, ні твару, яна адразу пазнаецца па вопратцы і выгляду. Апранутая ў белую кашульку, спаднічку, падвязаную фартухом, з чырвонай паскай у тоўстай касе, лялька захоўвае ў сабе народныя ўяўленні аб жаночай прыгажосці, гэта люстраны адбітак эстэтыкі і духоўнасці сялянскага быту і быцця.









                        










        

  СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Арціменя,А.І.Казкі з мяшка дзеда Васіля: заняткі па інтарэсах у першым класе/А.І.Арціменя – Мазыр, 1997.
2.Грымаць, А.А.Народная педагогіка беларусаў:метад.дапам./А.А.Грымаць– Мн., 1999.
3. Грышкевіч,І.К.Спадчына маей краіны:матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі– Мазыр, 2009.
4.Пахомова,Н.Ю. Метод учебного проекта в образовательном учреждении: Пособие для учителей и студентов педагогических вузов/Н.Ю.Пахомова - М.: АРКТИ, 2003.
5.http://galinaartemenko.livejournal.com/511839.html
6. http://www.minpraud.by/articles.php?id=33969&current_date=2012-07-12     















                                    



                                      




 ДАДАТАК

    ІНТЭРНЕТ–КРЫНІЦЫ:
http://musskaya.blogspot.com.by/



Комментариев нет:

Отправить комментарий